@itbeard там далей ідзе 1 поўнаметражка-кампіляцыя ўсіх серый, дзе толькі больш моманты з Каору раскрыты, а так можна праматаць. А вось потым Канец Евангеліона, там абавязкова глядзець, але калі там яшчэ больш "сюру", раю пару разбораў глянуць, ці крыху пра кантэкст стварэння анімэ, бо ад мангі моцна адрозніваецца, ну і сэнс у гэтага сапраўды ёсць, хоць і не да дробязяў часам.
Рэбілды ўжо на любіцеля, бо гэта альтэрнатыўная гісторыя сапраўды
@buljion паглядзеў Канец. Крыху больш зразумела, чым 25-26😁 пачытаў разборы, ачмурэў. А ці ёсць працяг гісторыі, а не рэмэйкі? У любым выглядзе
@itbeard не, канец - гэта канец. Некаторыя лічаць Рэбілды працягам, але гэта з супер вялікай нацяжкай і там ужо крыху крэйзі тэорыі. Там перазапуск гісторыі з альтэрнатыўным развіццём падзей і таксама поўным сюрам.
@buljion трэба глядзець 😁
@buljion а яж правіла разумею, што кожны з чатырох рэбілдаў - гэта частка адной гісторыі? Ці кожны рэбілд - новы сюджэт серыялу цалкам?
- replies
- 0
- announces
- 0
- likes
- 2
@itbeard гэта як часткі адной гісторыі