serverok.pl

Стась Карпау - "сила нихуя"

О вечной жажде внутри бездонного нихуя. Исчерпывающий текст о русской национальной духовности и русской идее.

Самая вялікая сіла ў свеце, самая бескампрамісная, самая заўважная - гэта сіла ніхуя. Уласна кажучы, на гэтай сіле Расія выязджае напрацягу ўсёй гісторыі свайго існавання. Сіла ніхуя дазваляе любое дзеянне, любы квантавы зрух рабіць здабыткам. Калі ў цябе няма грошай, - любая капейка - грошы. Калі ў тваім жыцці нічога не адбываецца, любая падзея эпахальная. Калі тваё жыццё нічога не каштуе, любы пражыты дзень - дзіва. Адметная рыса рускага чалавека - эталоннага, глыбіннага - у тым, што для яго “адсутнасць” як паняцце - гэта норма. У яго няма перспектываў, няма здароўя, няма планаў, няма правоў, няма ведаў, няма любові, няма голасу і магчымасці паўплываць на свой лёс. Рускі чалавек - гэта частка сілы адсутнасці. Тое, што ён гэтую сілу называе “духоўнасцю” ў нейкім сэнсе - слушна, бо дух, уласна кажучы, адсутнасцю і характарызуюцца. Духоўнасць - гэта і ёсць “ніхуя”. Расейцы абсалютна шчырыя, кажучы, што буржуін бездухоўны, бо ягоны свет напоўннены матэрыяльным. Матэрыя наяўна. Рускія - духоўныя. Як тут паспрачацца? Іншая справа, што рускі духоўны чалавек не хоча сабе прызнацца, чаго ягоная духоўнасць прагне. Яна прагне быць запоўненай пад завязку нават піжжанымі унітазамі. Рускі хоча тачку, бабла, хату, шмоткі. Пры чым хоча так, як ніхто і ніколі не хацеў. Бо матэрыяй і запаўняецца пустэча. Зрэшты, нельга сказаць, каб рускі чалавек не хацеў усяго астатняга. Свабоды, справядлівасці, правоў чалавека. Рускі чалавек разважае пра гэта ярасна і няспынна. Бо і гэтага ён хоча. Іншае пытанне для чаго. Адказ, дарэчы, - каб знішчыць. Каб дэманстратыўна затыкаць бруднай анучкай рот кожнаму, хто кажа, што ёсць рэчы важнейшыя, чым лада каліна. Ну, напрыклад, справядлівасць. Вы чулі калі-небудзь як ісцінна духоўныя рускія людзі размаўляюць пра гэтую катэгорыю? Справядлівасць не бывае мэтай для ўсіх. Яна мусіць мець адрасата. Адрасат - самыя абяздоленыя - тобок самыя духоўныя з рускіх. І справядліваць ніколі не успрымаецца імі як узнаўляемая парадыгма. Гэта абавязкова аднаразовы акт. тобок мы адабралі усё, што ў нас спіздзілі і крыху зверху і на гэтым усё. Закончылі справядлівасць. Свабода. Свабода найперш займае тых, хто назапасіў матэрыяльнае. Таму у духоўных людзей ідэя свабоды - не дапусціць свабоды, бо яна абазначае несправядлівасць. Свабода = несправядлівасць. Значыць, трэба устроіць усім аднаразовую справяблівасць. Як у 17-м. Жаданне знішчыць свабоду - гэта таксама канцэпцыя. Гэта тая ідэя свабоды, каторая прайшла скажэнне ўнутры расійскай чорнай дзірачкі. Інакш кажучы, рускім патрэбна ўсё. Проста нешта для спажывання, нешта для знішчэння. Менавіта таму рускім нельга вучыцца нічога вырабляць. Нельга нічым валодаць, нельга атрымліваць надзею, нельга быць адказнымі і нельга распараджацца хоць нечым. Бо прытуплены голад прытупляе і актыўнасць. Ён залагоджвае. Усыпляе. І калі я чую пра тое, што расія павінна захавацца - я, нібыта, разумею пазіцыю. Але я не ведаю, ці разумеюць тыя людзі, што канкрэтна яны хочуць захаваць? Расію можна засяліць эльфамі і гэта будуць эльфы. Але нацыю духоўных людзей нельга выправіць нічым, насыціць нічым, як нельга насыціць бяздонную дзірку. Усе пастаянна пытаюць: “няўжо рускім так мала зямлі, што ім патрэбна чужая”? Тыя, хто пытае, напэўна думаюць, што зразумеўшы сутнасць пытання духоўныя людзі прыйдуць да заканамернага адказу: нам хапае.
Але, можа быць, варта задумацца, ці тая ж логіка ў вас і ў тых, каму вы адрасуеце пытанне. Магчыма, для вас зямля - гэта спосаб і сродак арганізацыі жыцця, а для іх спосаб і сродак арганізацыі жыцця - гэта прага? Вечная прага знутры бяздоннага ніхуя. І незалежна ад таго, дарагі мой Фрыдрых, будзеш ты ў гэтая ніхуя ўглядацца, ці не будзеш, яно пільна ўглядаецца ў цябе. Бо яно галоднае.

replies
0
announces
0
likes
1